Верхавіны елак нерухома
Засынаюць у вячэрні час.
Я іду, чакаюць мяне дома
І ў акне агеньчык не пагас.
Адчыняю дзверы, і з трывогай
Апынуся бы ў дзяцінстве зноў.
Бачу свайго тату ля парога,
Не шкадую маці добрых слоў.
Усё да болю пахне тым мінулым,
Што ўжо ніколі не вярнуць...
Пройдзе час, і вечарам панурым
Сцежкі зноў у далеч правядуць.
Пранясуць мяне на часе хвалях
Да будынкаў велічна-пустых.
На жыцця шырокіх магістралях
Не сустрэну родных, дарагіх.
Верхавіны елак нерухома
Засынаюць у вячэрні час.
Цеплыня, што ахінае дома,
Усё жыццё суправаджае нас.
Авторские права на произведения принадлежат авторам и охраняются законом. Перепечатка произведений возможна только с согласия его автора, к которому вы можете обратиться на его авторской странице.