Пажоўклыя нівы сустрэнуць
З далёкага краю мяне,
І поглядам родным абдымуць
Дзве шыбы ў бацькоўскім акне.
Трапечуцца сэрца і ные
У краі далёкім, чужым.
Мы там застаемся адныя,
Душою так часта маўчым.
Чаму мне начамі не спіцца?
Я чую гусей пераклік,
І як прабівае крыніца,
І кліча мяне кожны міг.
Пажоўклыя нівы сустрэнуць
Кагосьці, але не мяне...
І слёзы няхутка астынуць
На шыбах у бацькоўскім акне.
Авторские права на произведения принадлежат авторам и охраняются законом. Перепечатка произведений возможна только с согласия его автора, к которому вы можете обратиться на его авторской странице.