На маю думку лепш размаўляць на розных мовах, чым не разумець адзін аднаго на адной…
Замаўчы, дай мне змогу паверыць,
У сэнс жыцця, как б не страціла зноў…
Каб раз’юшаным жорсткасцю зверам,
Не смактала б кроў у сэрцы любоў…
Каб спрадвеку была іншаземкай,
Каб не змог ты мяне зразумець,
Я народнай журботнай жалейкай,
Штосьці сэрцам спрабую запець…
Ты, не чуўшы ніколі мой голас,
Ты ніколі не зможаш пазнаць,
Ці то я гавару, ці то колас…
Ці гамоніць са мной сенажаць….
Ты у вачах маіх шчасця не стрэўшы,
Вельмі хочаш пасеяць журбу…
Незнаёмы са мною, не першы,
Толькі сумна, чаму ж ты, чаму?
Мабыць я толькі страціла штосьці,
У тых радках, што ты мне прысвяціў,
Не паплечніцай стаўшы, а госцяй,
Ты блукаць дзейсці у марах любіў…
Толькі потым, як мы беларусы,
Што цураемся мовы сваёй,
Ад мяне ты адрокся, ад глупства,
Мабыць простай я стала, чужой…
Ты не чуў маіх слоў у сенажаці,
Нават ў вочы не змог паглядзець…
Я кахаю цябе больш за маці,
Мне шкада ты не змог зразумець…
Авторские права на произведения принадлежат авторам и охраняются законом. Перепечатка произведений возможна только с согласия его автора, к которому вы можете обратиться на его авторской странице.