Прыемна адчуць водар бэзу ў траўні,
Як быццам з удыхам пусціў яшчэ дух
Надзеі, жыцця, пачуцці хвалявання –
І ў сэрцы няўяўны ствараецца рух.
То час заляцанняў, абдымкаў, размоваў
Да ночы на лаўцы, калі свеціць месяц.
Пакуль малады і таксама здаровы,
Спяваем ля вогнішча разам у лесе.
А ў чэрвені чуць водар моцнай шыпшыны,
Любоў адчуваць кожнай клеткай да свету:
І выкід магутны ў крыві эндарфінаў,
Бо зараз валодае моцнае лета.
Авторские права на произведения принадлежат авторам и охраняются законом. Перепечатка произведений возможна только с согласия его автора, к которому вы можете обратиться на его авторской странице.