Хочацца кинуть усё i прапасцi,
Знiкнуць навекi у цемры часоу,
Толькi б не чуць вакол галасоу
Болем напоуненных i няшчасцем.
Толькi б не бачыць гэтых пакутау,
Горкiх дзiцячых i матчыных слёз,
Iх недарэчны Чарнобыльскi лёс.
Мацi-Радзiму бядою акутау.
Толькi б не бачыць мора палыну.
Кiнутых вёсак, забруджанай зоны.
Толькi б не чуць адпявальнага звону
Па Беларусi, як па Хатынi.
Толькi куды ад гэтага дзецца?
Мне не прытулак дах дамавины.
Быть ад усюль, выйсце павiнна.
Хай той падскажа, хто спадзяецца.
Авторские права на произведения принадлежат авторам и охраняются законом. Перепечатка произведений возможна только с согласия его автора, к которому вы можете обратиться на его авторской странице.