Канон каханню

Другое / Любовный роман, Проза, Психология, Публицистика, Философия
Аннотация отсутствует
Теги: каханне пачуцці эмоцыі запал перажыванні

Калі ў мяне спытаюць, ці існуе каханне з першага погляду, я крыху падумаю і адкажу так: існуе, сапраўды. Я праз гэта прайшоў. Праз акрыленасць душы і сэрца, праз дзівосную спякоту, праз маё юнацтва. Ва ўсіх гісторыях існуе прыгожы пачатак п'есы, рамана, але ў дадатак і пачатак першай закаханасці – каханне з першага погляду. Да такіх рэчаў чалавек з хуткасцю святла прывыкае і яму хочацца, каб такіх момантаў было як мага больш у яго жыцці. Усе хочуць, каб іх любілі па-сапраўднаму, як у кінафільмах, любоўных раманах. Каханне – гэта стан душы, яно не ведае межаў, яно не мае ні пачатку, ні канца. Зыходзячы з гэтага можна зрабіць выснову, што яно бясконцае.  

–Гэта быў дзівосны вечар! Мне так спадабалася зорнае неба, серабрысты месяц – і дзяўчына ўсміхнулася.  

– А мне спадабалася ты. Я вельмі рады нашай сустрэчы, таму што мне патрэбен быў той чалавек, з якім я змагу паразважаць пра мастацтва, карціны Леанарда да Вінчы, Вінцэнта Ван Гога, творчыя галерэі Сальвадора Далі. Я ўяўляю сябе ў ролі мастака і спрабую першыя крокі да любімай справы.  

Ведаеце, часам я хачу, каб той самы зорны вечар паўтараўся зноў і зноў, дзень за днём. Гэта былі, самыя выдатныя вечары ў маім жыцці...  

Яна мне падабалася, і я на здзіўленне гэтага не хаваў, бо ўсім калі-небудзь хтосьці падабаецца, у кагосьці нават такім чынам узнікае сімпатыя. Мне ў той ціхі вечар спадабаліся карціны, якія мы абыходзілі ў прасторных залах, асветленых пазалочанымі доўгімі падсвечнікамі. І як яна лёгка павярнулася, калі пачула меладычнае гучанне скрыпкі непадалёк. Мне так спадабалася, як яна павярнулася, нібы сонечнай раніцай распускаецца залацістая кветка, пакрытая брыльянцістай расой. Яе валасы блішчалі і перапляталіся, а вочы гарэлі яркім полымем. У такім агромністым зале яна была нібы яркай ранішняй зоркай, якая дапаўняла ўсю прыгажосць мастацкай галерэі. З ёй я адчуваў сябе жывым і вольным, як птушка. Я крыху хваляваўся… Звычайна ўсе маладыя юнакі неяк знаходзяць выйсце з такой сітуацыі, расказваюць якія-небудзь забаўныя небыліцы. Дзяўчатам гэта падабаецца, і яны пачынаюць смяяцца. З Элечкай- як раз наадварот. Я баяўся дакрануцца да гэтай таямнічай прыгажосці, да дзівоснай загадкі. Я баяўся ёй сказаць нешта неўпапад ці якое глупства... І раптам вельмі рэзка на мяне нахлынула дзіўнае адчуванне. Да шаснаццаці гадоў мне здавалася ўсё простым, але як толькі я дасягнуў гэтага ўзросту – усё змянілася ў іншы бок. Прызнаюся, мне цяжка выйсці з зоны камфорту, у якой я прабыў амаль увесь гэты час. Цяпер я шкадую аб тым, што не выйшаў раней з зоны выгоды і цяпла. Мне падабалася жыць удалечыні ад рэальнага свету, высокага грамадства, нават ад сястры. Ох ужо гэты юнацкі максімалізм, які падводзіць ў любой незразумелай сітуацыі. Проста, часам, трэба змірыцца з абставінамі і жыць далей, як кажуць вялікія людзі. Прасцей сказаць, чым зрабіць! З надыходам майго пераходнага ўзросту я ўсё часцей за сабой заўважаю нейкія дзіўныя перамены. Скора паедзем адсюль у іншы горад. Усё роўна куды. Галоўнае тое, што мы назаўжды пакінем наша роднае гняздзечка, дзе на працягу дзяцінства і юнацтва заўсёды можна знайсці цяпло і дабрыню. Дзе вяртаючыся дадому ў пяць гадзін раніцы цябе будуць альбо лаяць, альбо маўчаць і прымаць цябе такім гарэзай. Дзе ты зможаш адчуць пачуццё кахання.  

Зрэдку я бачу сваё адлюстраванне ў люстэрку, але шмат часу магу глядзець на зялёныя вочы сваёй дзяўчынкі. На яе я магу спадзявацца ў першую чаргу, таму што ёсць нотка даверу. Разумею, што ў будучыні нас абодвух чакае нязведаннае. Будуць заўседы і ўзлёты і падзенні, радасць і расчараванне. Дзеля гэтага варта жыць, а то было б нецікава. Жыцце – гэта мастацтва і яму трэба вучыцца, каб зразумець сэнс гэтага сапраўднага пачуцця- кахання. Шкада, што не кожнаму чалавеку сустракаецца на шляху гэта цудоўнае пачуццё… Але калі да цябе прыйшло каханне – радуйся, вер і шануй. Пашчасціла і ты сустрэў таго чалавека, то змагайся за яго, бо ён дапаможа перамагчы сябе, свой характар.  

| 418 | 5 / 5 (голосов: 1) | 14:04 07.07.2018

Комментарии

Alevtina_printseva16:17 04.01.2019
Комментарий удален
Stanislavzorin09:28 16.07.2018
di-wi_autorby, я тоже ! Для этого искать, как нарисовать букву с ударением. Иногда гласную выделяю большой буквой, это практичнее. Для этого случая способ явно неподходящий.
Не страшно, кто захочет - прочитает !
Di-wi_autorby11:12 15.07.2018
stanislavzorin, я не ставлю ударения)
Stanislavzorin12:27 11.07.2018
di-wi_autorby, одно из небольших затруднений :
"Яна мне падабалася..." - нет ударения на А ( " янА" ) и в начале предложения слово написано с большой буквы. Сначала подумал, что это имя - Яна. Такие дела . :-)
Текст не сложный , кто захочет - прочитает.
Di-wi_autorby19:44 10.07.2018
stanislavzorin, Ўлічу вашу прапанову. Мне вельмі прыемна, дзякуй))
Stanislavzorin16:56 09.07.2018
Надолго ли только такое восприятие ...
Давайте еще что-нибудь на мове.

Книги автора

Амулет Мордовина
Автор: Di-wi_autorby
Рассказ / Драматургия Мистика Реализм Фантастика
Этот рассказ я писала в соавторстве с моим лучшим другом - Ильей Бучневым, который прошел через этот сложный этап в его жизни. Он предложил мне идею и сюжет, где главным героем является его личность. ... (открыть аннотацию)Внутренние бои с самим собой приводят к различным изменениям в образе жизни, а также часть фантастики делает этот рассказ интереснее.
Теги: одиночество поиск себя кровь душа беспощадность замкнутость
19:02 04.07.2018 | 5 / 5 (голосов: 1)

Каждый человек по своему одинок
Автор: Di-wi_autorby
Статья / Лирика Поэзия Проза Психология Философия
Аннотация отсутствует
19:28 29.09.2015 | 5 / 5 (голосов: 1)

Музыка вокруг нас
Автор: Di-wi_autorby
Рассказ / Лирика История Публицистика Реализм Философия
Аннотация отсутствует
16:33 29.09.2015 | оценок нет



Ночь
Автор: Di-wi_autorby
Статья / Лирика Критика Проза
Аннотация отсутствует
13:24 16.06.2015 | оценок нет

History of magic
Автор: Di-wi_autorby
Статья / Лирика Сказка Философия
Аннотация отсутствует
13:21 16.06.2015 | 5 / 5 (голосов: 3)

Авторские права на произведения принадлежат авторам и охраняются законом. Перепечатка произведений возможна только с согласия его автора, к которому вы можете обратиться на его авторской странице.

YaPishu.net 2020